18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Прывід СНД

06.01.2023 13:58

2051 просмотр, 0 комментариев

У Воршы пройдуць «Гульні СНД».

Садружнасць незалежных дзяржаў, утвораная на пачатку 90-х на месцы спачылага СССР, паводле шэрагу экспертаў, імкліва развальваецца. Самымі актыўнымі ў гэтым кірунку застаецца Расеі і лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі. Паколькі спартоўцы Расеі і Беларусі апынуліся пад магутнымі міжнароднымі санкцыямі пасля нападу іх урадаў на Украіну, выхаду на важныя спаборніцтвы цяпер няма.

І хоць беларускія чыноўнікі адзначаюцца ў прэсе бравадай, маўляў, «міжнародныя турніры без беларусаў і расейцаў сталі слабымі», «яны нас проста баяцца» і так далей, для ўсіх відавочна, што беларускі і расейскі спорт упалі на шлях дэградацыі, «варэння ў сваім саку», што не прыводзіць да добрых наступстваў.

Сёлета Беларусь прыме II Гульні краін СНД. Спаборніцтвы прымуць 11 беларускіх гарадоў, у тым ліку Ворша. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Міхаіл Пракапенка на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў.

Ён зазначыў, што Гульні пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Спаборніцтвы прымуць Менск, Барысаў, Берасце, Віцебск, Гомель, Гародня, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Ворша і Салігорск.

Раней намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка паведамляў аб дзевяці гарадах, якія будуць прымаць ІІ Гульні краін СНД. Па словах начальніка ўпраўлення нацыянальных каманд, урачыстую цырымонію адкрыцця хочуць правесці 5 жніўня, закрыцця — 13 жніўня.

«Вызначаны спартыўныя аб’екты для правядзення спаборніцтваў па відах спорту, месца пражывання і харчавання ўдзельнікаў і гасцей, зацверджана праграма правядзення спаборніцтваў па відах спорту. Распрацавана сістэма кіравання гульнямі, якая складаецца з трох узроўняў, — рэспубліканскага, абласнога і рэгіянальнага», — цытуе БелТА Пракапенку.

Ён удакладніў, што гарадах, якія прымуць маштабны форум, збіраюцца арганізаваць аглядныя экскурсіі. Акрамя таго, у завяршальнай фазе падрыхтоўкі знаходзіцца план мерапрыемстваў культурнай і турыстычнай праграмы для ўдзельнікаў і заўзятараў. Таксама стала вядома аб тым, што прапрацоўваецца пытанне па ўдзеле ў асобных відах спорту дэлегацый з Манголіі, Кітая, Кубы, Ірана, Амана і Саудаўскай Аравіі. У праграме спаборніцтваў — баскетбол, гандбол, пляжны валейбол, пляжны футбол, міні-футбол, хакей на траве.

У аўторак удакладнілі, што відаў спорту ў праграме будзе 20, а не 21, як паведамлялася раней. Упершыню маштабны форум прыняла Казань (Рэспубліка Татарстан, Расея) у верасні 2021 года. Тады беларуская каманда стала пятай у медальным заліку і прывезла 69 узнагарод (9, 31, 29). Расея стала першай, заваяваўшы 212 медалёў (11, 42, 59).

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Прывід СНД

У Воршы пройдуць «Гульні СНД».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение