18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Экономика

У Воршы — новая фабрыка

06.02.2023 14:24

1482 просмотра, 0 комментариев

Швейную фабрыку запусцілі 1 лютага.

Фактычна, гэта новая старая Фабрыка мастацкіх вырабаў. Яе мадэрнізавалі, перарабіўшы пад швейную фабрыку № 2, якая ўваходзіць у склад Аршанскага ільнокамбіната і агулам холдынгу «Беларускі лён». Тут, імаверна, і будуць шыць тыя самыя «ільняныя джынсы», пра якія прапаганда гаварыла яшчэ некалькі гадоў таму. Брэнд, пад якім будуць выпускаць прадукцыю на новым прадпрыемстве, называецца «Vilini».

Таксама тут будуць выпускаць спадніцы, касцюмы, кашулі і іншае адзенне.

Тканіна, з якой будуць вырабляць адзенне, будзе паступаць непасрэдна з ільнокамбіната, такім чынам загрузяць яго магутнасці. На новую швейную фабрыку прывезлі каля сотні новых прылад і станкоў для кравецкай справы. Найбліжэйшым часам фабрыка плануе размясціць абвесткі аб пошуку швачак на працу — пакуль кадры не набраныя.

Пра ліквідацыю Фабрыкі мастацкіх вырабаў (на выяве да гэтага матэрыялу яе сімвал) чуткі хадзілі шмат гадоў таму, але толькі ў чэрвені 2021 года ўлады прынялі рашэнне пра спыненне яе дзейнасці. А працавала яна з 1935 году. З 2019 яна належала Ўпраўленню справамі Лукашэнкі. У сярэдзіне 2021 датацый вырашылі больш не даваць, тады ж прыдумалі прадпрыемству «новае жыццё».

Хадзілі чуткі аб тым, што фабрыку быў гатовы купіць «Белвест», але тым плянам не наканавана было ўвасобіцца ў рэчаіснасць. Пры гэтым Аршанскі ільнокамбінат, якому ў выніку перадалі фабрыку і ўклалі туды грошы на мадэрнізацыю, сам з’яўляецца датацыйным прадпрыемствам ужо другі дзясятак гадоў. Адкрыць фабрыку № 2 планавалася ў канцы 2022, і план быў выкананы амаль дакладна, ужо з 1 лютага 2023 фабрыку ўвялі ў працу.

Пра будучыню Фабрыкі мастацкіх вырабаў выказваў свае думкі галоўны рэдактар нашага сайту Ігар Казмерчак.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: У Воршы — новая фабрыка

Швейную фабрыку запусцілі 1 лютага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение