У спаборніцтвах міні-футбалістаў прымае ўдзел аршанскі «Дарожнік». На старце турніру аршанцы здабылі дзве перамогі. У другой сустрэчы каманда з Воршы перагуляла «Гарадоцкіх львоў» 5:3. Матчы групы адбываліся ў аршанскім спартовым комплексе «Алімпіец».
Акрамя «Дарожніка» па дзве перамогі на пачатку чэмпяінату атрымалі «Смарагд-Нафтан» і «Нафтан» з Наваполацку, а таксама віцебскі «Ураджай».