На сваёй пляцоўцы хакеісты аршанскага «Лакаматыву» прымалі супернікаў з маладзечанскага «Дынама» ў рамках 1-га этапу плєй-оф беларускай Экстралігі. Сіня-аранжавыя адкрылі лік у канцы першага перыяду. Але далей забівалі толькі госці, у выніку аршанцы саступілі 1:3. Лік у серыі стаў 0-1, вядуць дынамаўцы.
Цяпер каманды пераехалі ў Маладзечна, дзе згуляюць 3 сакавіка а 19:00.
У турнірнай табліцы ў рэгулярным чэмпіянаце «Лакаматыў» набраў 66 пунктаў і заняў 7-мы радок, атрымаўшы перавагу сваёй пляцоўкі ў плэй-оф. Маладзечанцы фінішавалі там на 10-м радку і мелі значна меней — 43 пункты.