06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Регион, Политика

«Ядзерка» ў Балбасаве?!

31.03.2023 09:44

1569 просмотров, 0 комментариев

Адным з месцаў размяшчэння пуцінскай зброі ў Беларусі можа стаць Аршаншчына.

Пуцін абвясціў аб размяшчэньні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Па ягоных словах, да першага ліпеня ў Беларусі маюць дабудаваць сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Дзе будзе тое сховішча, невядома. Прамоўлена гэта было 25 сакавіка, а ў Расеі рэдка калі выпадкова выбіраюць дату. Напэўна, гэта наўмысна было сказана ў Дзень Волі, свяце ўсіх нацыянальна сведамых беларусаў.

Пуцін паведаміў, што ў Беларусі, каб несці такую зброю, ёсць дзесяць самалётаў і ракетныя комплексы «Іскандэр». Журналісты Радыё Свабода паглядзелі, дзе можа размясціцца сховішча для тактычнай ядзернай зброі, калі яго сапраўды пабудуюць.

Адным з месцаў, дзе расейцы могуць паставіць сваю тактычную ядзерную зброю, можа стаць пасёлак Балбасава. Гэта дзейны вайсковы аэрадром, ён у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Верагоднасць таго, што менавіта ў Балбасава расейскі дыктатар з маўклівай згоды свайго беларускага саўдзельніка перакіне тактычную «ядзерку», не самая вялікая, паколькі гэта самы блізкі да самой тэрыторыі Расеі аэрадром. А вайсковыя эксперты ацэньваюць сітуацыю так, што расейцы паспрабуюць падсунуць яе пад самыя межы Еўразвязу і Украіны.

І тым не менш, нічога нельга выключаць. Наша рэдакцыя сочыць за развіццём падзей.

Існуе тактычная і стратэгічная ядзерная зброя. Стратэгічная накіравана на знішчэнне гарадоў суперніка і на паражэнне вялікіх тэрыторый. Тактычная ж ядзерная зброя мусіць прымяняцца на «полі бою». Магутнасць такой зброі, як правіла, не перавышае некалькіх кілатонаў у трацілавым эквіваленце, а часцей менш за 1 кілатону. Аднак нейкай агульнай класіфікацыі і правілаў, якая магутнасць мусіць быць у тактычнай атамнай зброі, не існуе.

Ёсць азначэнне, што тактычная ядзерная зброя — гэта зброя паніжанай магутнасці, якую прымяняюць для перамогі ў ваеннай аперацыі, а не для канчатковага спынення вайны. Іншымі словамі, знішчэння ўсяго жывога навокал пасля ўдару такой зброяй ня будзе, але людзі і прырода зазнаюць вялікай шкоды.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Ядзерка» ў Балбасаве?!

Адным з месцаў размяшчэння пуцінскай зброі ў Беларусі можа стаць Аршаншчына.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение