15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Орша, Общество

Доступ на перон за грошы

01.04.2023 20:16

1704 просмотра, 0 комментариев

Цяпер праводзіць сябра на цягнік — платная паслуга.

Адміністрацыя чыгуначнага вакзала Воршы вырашыла вярнуцца да старой практыкі, якой карысталіся на нашым вакзале ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. Тады на перон да цягнікоў пускалі па асобных квітках, якія купляліся перад вакзалам за сімвалічную плату.

Цяпер кіраўніцтва Менскага аддзялення Беларускай чыгункі прыняло пастанову аб зменах у парадку допуску пасажыраў да некаторых аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. У акрэслены спіс уваходзіць і чыгуначны вакзал станцыі Ворша-Цэнтральная. Гэта робіцца праз імкненне зменшыць запаўняльнасць перонаў людзьмі, якія не маюць дзейных праязных білетаў на маршруты Беларускай чыгункі.

Імаверна, адной з прычын з'яўляецца і боязь кіраўніцтва БЧ перад новымі магчымымі дыверсіямі на чыгуначных каляінах. Аднак афіцыйна ў дакументах гэта, вядома ж, не прапісваецца.

Такім чынам, паўночны і паўднёвы ўваходы чыгуначнага вакзалу абсталююць турнікетамі, каб прайсці якія, трэба будзе купіць перонны талон у адмысловай касе за гатоўку ці электронным чынам. Першыя каляіны паўночнага і паўднёвага бакоў адасобяць ад уваходаў у вакзал агароджай з брамкамі для ўваходу на перон.

Што тычыцца сумы талону, то ягоны кошт будзе раўняцца 2 беларускім рублям. Заплаціўшы гэтую суму, асобы, якія праводзяць сваіх блізкіх, змогуць прайсці непасрэдна да вагонаў, паднесці рэчы і развітацца ці сустрэць блізкіх. Самі пасажыры ад платы за ўваход на перон вызваляюцца.

Канструяванне агароджаў пачнецца 15 красавіка, увядзенне талонаў для ўваходу на перон адбудзецца ў траўні-чэрвені.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Доступ на перон за грошы

Цяпер праводзіць сябра на цягнік — платная паслуга.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение