У чэмпіянаце Беларусі ў міні-футболе, які працягваецца і блізкі да заканчэння, «Вітэн» у Воршы прыняў гомельскі БЧ. Паядынак стаўся няўдалым для чырвона-чорнай дружыны.
Калі ў першым тайме лік быў 0:0, тады ў другім аршанцы прапусцілі тры мячы. Адзін з галоў у браму аршанцаў забіў Пераміцін, колішні гулец «Вітэну».
Цяпер энергетыкі маюць 34 пункты і апусціліся на 4-е месца ў турнірнай табліцы. У лідэрах — гомельскі ВРЗ, у якога 42 пункты. Але каманды паступова пачынаюць рыхтавацца да вырашальнай стадыі, плэй-оф, дзе яны згуляюць у серыях на вылет.