00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Віншуем з Вялікаднем!

09.04.2023 12:23

1483 просмотра, 0 комментариев

Пратэстанты, уніяты і рыма-каталікі святкуюць Вялікдзень.

Рэдакцыя orsha.eu радая павіншаваць нашых чытачоў, якія належаць Пратэстанцкай, Грэка-каталіцкай (уніяцкай) цэрквам і каталіцкау Касьцёлу, са светлым святам Вялікадня.

Як гаворыцца ў старажытнай гаміліі на Святую і Вялікую суботу, «каб вызваліць ад пакутаў нявольніка Адама разам з нявольніцай Евай ідзе іх Бог і Сын. Госпад ідзе да іх, трымаючы пераможную зброю крыжа. Калі праайцец Адам убачыў Яго, усклікнуў да ўсіх, б’ючы сябе ў грудзі ад здзіўлення: «Мой Госпад з усімі». І Хрыстос адказаў Адаму: «І з духам тваім». Узяўшы яго за руку, падняў яго, кажучы: «Прачніся, які спіш, уваскрэсні з мёртвых, і Хрыстос асветліць цябе.

Я Бог твой, які дзеля цябе стаў тваім сынам. Дзеля цябе і дзеля тых, хто павінен нарадзіцца ад цябе, Я кажу цяпер і загадваю сваёю ўладай тым, што ў кайданах: Выйдзіце; тым, хто ў цемры: Няхай вам заззяе святло; тым, хто спіць: Устаньце».

Уваскрасенне Хрыстовае дае людзям надзею на аднаўленне, імкнецца ўратаваць ад роспачы, якая часам атуляе душу кожнага з нас.

Як сказаў у сваім звароце да вернікаў Апостальскі нунцый Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзіч: «Вялікдзень заўсёды дае нам сілы пераадольваць цяжкасці і заставацца вернымі свайму пакліканню». Таксама ён дадаў: «фразу — „Супакой вам“ — уваскрослы Езус скіраваў да сваіх спалоханых і засмучаных вучняў, таму што яны страцілі свайго Настаўніка. Многія людзі ў сьвеце па-ранейшаму напалоханыя і занепакоеныя землятрусамі, пандэміямі, войнамі, сваёй нявызначанай будучыняй, з-за чаго многія адчуваюць няўпэўненасьць і непакояцца за сваё мірнае жыцьцё. У выніку многія людзі вырашылі пакінуць свае краіны ў пошуках лепшага жыцьця».

Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў Беларусі айцец Сяргей Гаек у сваім сёлетнім велікодным пасланні прыгадаў словы апостала Паўла, які павучаў, што «мір Божы — гэта вялікі дар для тых, хто ўжо ўвайшоў у мір з Богам». Трэба быць носбітам міру, дабра, надзеі, любові ў канкрэтным жыцці, і дзяліцца імі з іншымі. Любоў да Бога, царквы, Бацькаўшчыны, да канкрэтных людзей, якіх чалавек сустракае на сваім шляху.

Будзем памятаць, як святы Кірыла Тураўскі заклікаў памятаць, што ўваскрослы Ісус прыносіць нам шмат дабротаў. Да гэтых дабротаў, як сказаў айцец Сяргей Гаек, належаць беларуская мова, беларуская культура і родная зямля. Іх трэба шанаваць.

Хрыстос уваскрос — сапраўды ўваскрос!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Віншуем з Вялікаднем!

Пратэстанты, уніяты і рыма-каталікі святкуюць Вялікдзень.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение