15:00

+10

3 м/с

984 гПа

18:00

+10

4 м/с

984 гПа

21:00

+9

4 м/с

984 гПа

00:00

+8

5 м/с

984 гПа

03:00

+7

5 м/с

984 гПа

Орша, Экономика

Кольцараскатны завод у Воршы

12.04.2023 16:36

1864 просмотра, 0 комментариев

БелАЗ мае вялікія планы на наш горад.

Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ) пабудуе ў Воршы сваю новую вытворчасць. Яна будзе каштаваць жодзінскаму прадпрыемству 200 млн рублёў.

Завод у Воршы павінен замясціць імпарт кальцавых нарыхтовак для патрэб вытворцы кар’ерных самазвалаў. Цяпер такое ў краіне не вырабляецца.

Тэхналогія раскочвання, якую ўкараняюць, «дазволіць атрымліваць высакаякасныя нарыхтоўкі цэльнакатаных і профільных кольцаў з сталлю розных марак з вонкавым дыяметрам да 3 м і масай да 3 тон».

Тэрмін здачы новага прадпрыемства ў эксплуатацыю — 2025 год.

Сёння ў Беларусі такія нарыхтоўкі не робяцца. Між тым яны запатрабаваны не толькі на ўнутраным, але і расейскім рынку ў будаўніцтве авіярухавікоў, атамнай энергетыцы, суднабудаванні, ракетнай тэхніцы, машынабудаванні і іншых галінах прамысловасці.

У рамках праекту пабудаваны вытворчы і адміністрацыйна-бытавы карпусы, вядзецца пракладка інжынерных сетак, унутранае аздабленне памяшканняў і ўладкаванне падмуркаў пад абсталяванне. Плануецца, што ўжо сёлета ўнікальнае высокатэхналагічнае абсталяванне аўтаматызаванай лініі для вырабу кальцавых нарыхтовак пачне паступаць у Воршу, піша прэс-служба БелАЗу.

Стварэнне комплексу кольцараскаткі, як сцвярджаюць на заводзе, стане яшчэ адным крокам БелАЗу на шляху забеспячэння тэхналагічнай незалежнасці прадукцыі ад імпарту.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Кольцараскатны завод у Воршы

БелАЗ мае вялікія планы на наш горад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение