Некалькі сямейных пар у нашым горадзе пры куплі дзіцячых вазкоў нарваліся на махляроў. Ашуканцы прапаноўвалі пакупнікам дзіцячыя вазкі праз старонку ў сацыяльнай сетцы.
Прадаўцы абяцалі выгадную цану, казалі, што атрымалі ад іншых бацькоў мноства станоўчых водгукаў. Таксама гарантавалі хуткую дастаўку, сказалі ў міліцыі Віцебскай вобласці.
Працэдура падману была надзвычай простай — пасля пералічэння прадаўцу грошай на банкаўскі рахунак, пакупнікі не атрымалі свой тавар.
Агулам ужо 3 сямейныя пары пацярпелі ад махляроў, страціўшы каля 700-1000 рублёў кожная. Падманутыя грамадзяне звярнуліся па дапамогу да сілавікоў.
Па факце махлярства Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Злачынцаў шукаюць.