У першых трох турах сіня-белыя гулялі на чужых палях, хаця ў 2-м туры мелі сустрэцца з «Лідай» дома. Аднак тады поле не было падрыхтаванае, і кіраўнікі каманд дамовіліся абмяняцца палямі, і матч прайшоў у Лідзе.
Цяпер нішто не перашкодзіць аршанцам прыяняць супернікаў дома. 23 красавіка на гарадскім стадыёне «Ворша» прыме гомельскі «Лакаматыў». Пачатак сустрэчы а 15:00.
Пакуль сіня-белыя не маюць ніводнай перамогі і толькі раз згулялі ўнічыю, што тычыцца «Лакаматыву», то гамельчукі ў лідэрах табліцы.