Аршанцы адкрылі лік ужо на 2-й хвіліне сустрэчы пасля стрэлу Рагавіка. Неўзабаве дынамаўцы лік зраўнялі, ужо на 7-й. На перапынак каманды наогул пайшлі пры ліку 2:1 на карысць гаспадароў. Аднак перамагчы гарадзенцы не здолелі.
Супраць Яроміна сфалілі на перадапошняй хвіліне, і Лазюк рэалізаваў пенальці. Нічыя 2:2.
Цяпер «энергетыкі» чакаюць свайго суперніка ў плэй-оф. Чэмпіянат Беларусі ўступае ў гарачую фазу, калі клубы будуць змагацца за медалі.
Фота прэс-службы «Вітэну».