Аршанцы былі на першым месцы ў турнірнай табілцы рэгулярнага чэмпіянату пасля першага кола спаборніцтваў. Але ў выніку фінішавалі толькі 4-мі. Усё гэта, зрэшты, ня мае такога вялікага значэння, паколькі толькі цяпер наступае рэальная барацьба за медалі. Насупраць «Вітэну» — малады і амбітны клуб «Мінск».
Першы матч серыі (да 2 перамог) пройдзе ў Воршы ў нядзелю, 30 красавіка. Гульня ў спартовым комплексе «Алімпіец» стартуе а 15-00.