Міліцыянты затрымалі жыхарку Воршы за здыманне і распаўсюд парнаграфіі. Прычм адпаведныя здымкі, па версіі сілавікоў, дзяўчына пачала яшчэ тады, калі не была паўналетняй — у 2021 годзе. Яна здымала фота і відэа для продажу кліентам на сайтах знаёмстваў.
Першыя відэаролікі здымаліся ў пакоі ў інтэрнаце, а затым фігурантка справы пераехала на здымную кватэру, дзе працягнула здымаць і распаўсюджваць парнаграфію.
Цяпер аршанцы, калі яе віну дакажуць, пагражае да 4 гадоў турмы.