Супернікам аршанцаў з’яўляецца МФК «Мінск». Серыя да дзвюх перамог стартавала ў Воршы ў спартовым клмплексе «Алімпіец», і аршанцы з менчукамі доўга трымаліся без забітых галоў. Усё пакінуўшы на другі тайм.
У другім тайме Конаў адкрыў лік з пасу Батурына на 25-й хвіліне. Праз тры хвіліны менчукі зразнялі лік, а за шэсць хвілін да канца выйшлі наперад. Аднак мяч Яроміна неўзабаве павярнуў гульню ў овертайм.
У дадатковы час Сініцкі забіў трэці мяч «Мінска», аршанцы знялі галкіпера, але паплаціліся — Дубкоў забіваў ужо ў пустую браму. «Вітэн» пачынае з паразы 2:4.
Другая сустрэча серыі адбудзецца ў спартовым комплексе МАПІД у сталіцы. 4 траўня гульня там пачнецца а 20-й гадзіне.