Першыя туры ў чэмпіянаце 2023 году сталіся для сіня-белых правальымі — каманда Ігара Чумачэнкі набрала толькі 1 пункт з 15 магчымых. Чатыры паразы і адна нічыя, адсутнасць перамог. Гэта паўтарэнне найгоршага старту за ўвесь час.
Блог «Радыё Аршыца» адзначыў, што такі самы няўдалы пачатак здараўся ў гісторыі клубу толькі двойчы — у 1964 і 1998 гадах.
«У выпадку, калі стартаўцы не перамогуць у наступным туры „Слонім“, яны ўстановяць антырэкорд клюбу ў чэмпіянатах незалежнай Беларусі, бо ў 1998-м у 6-м туры была перамога», — піша старонка.
Падрабязней пра правальныя пачаткі сезону можна прачытаць у матэрыяле блогу.