У 8-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе аршанская каманда сустрэнецца з «Астраўцом». Маладая каманда летась двойчы перагуляла сіня-белых з лікам 3:1 і 2:0.
Цяпер каманды сустрэнуцца на Гарадскім стадыёне Воршы а 19-й гадзіне, гэта значыць, што сустрэча будзе праходзіць пры штучным асвятленні.
На дадзены момант «Астравец» мае 7 пунктаў і займае месца ў сярэдзіне табліцы. Аршанцы набралі 4 пункты, здабыўшы сваю першую перамогу толькі ў папярэднім туры. Цікава, што пасля перамогі над віцебскім «Макслайнам» у супернікаў звольнілі трэнера.