Матч у Віцебску з «Макслайнам», калі сіня-белыя нечакана перамаглі 2:0, падарыў надзею на выпраўленне турнірнай сітуацыі. Аднак надзеі былі марнымі. У 8-м туры «швейнікі» прымалі «Астравец», які не асабліва ўдала стартаваў у сезоне. Аднак паказаўшы вельмі несамавітую гульню, аршанцы амаль не мелі момантаў, а госці адзін свой эпізод рэалізавалі. У выніку «Ворша» пацярпела ўжо 6-ю паразу ў 8 матчах і засталася на адным з апошніх месцаў у табліцы.
У наступным туры «Ворша» адправіцца ў Маладзечна.