Матчы аршанцаў і маладзечанцаў доўгія гады насілі даволі прынцыповы характар. Цяпер градус супрацьстаяння ўжо не такі высокі, але прысутнічае. Тым болей летась сіня-белыя прагулялі абодва матчы суперніку, а ў адным з іх надзеі «Воршы» «пахаваў» Ягор Нікіпаронак, які акурат перад той гульнёй перайшоў у лагер «Маладзечны».
Матч 9-га туру аршанцы правялі бліскуча. Гол Мікіты Закрэўскага са штрафнога мае ўсе шанцы быць прызнаным найлепшым у туры. Іншыя галы таксама былі прыгожымі, прычым аршанцы пазбегнулі нічыёй і даціснулі суперніка ўжо на апошніх хвілінах. 3:1!
Наша каманда паднялася на 13-е месца ў табліцы.
£