У матчы 1/32 фіналу Кубку Беларусі па футболе «Ворша» 31 траўня пазмагаецца за выхад у наступную стадыю з «Івацэвічамі» з Другой лігі. Матч пачнецца а 18-й гадзіне. Для аршанцаў гэта першы матч у новым розыгрышы, «Івацэвічы» на 1/32 фіналу прайшлі ўжо два этапы турніру.
Варта адзначыць, што раней у кубку аршанцы ўжо сустракаліся з камандай з Івацэвічаў, тады гэта быў «Тэхнолаг», а на дварэ стаяў 1992 год. Для «швейнікаў» не склала ніякай праблемы ў той раз перамагчы — 6:1.
Тым часам некаторыя каментатары памылкова называлі нашу каманду «бела-сінімі», і блог заўзятараў «Воршы» адказаў на гэта, які колер асноўны, і як варта называць аршанскую каманду. Публікацыю можна прачытаць па спасылцы, у ёй аўтары, абапіраючыся на гісторыю клубу, гавораць аб тым, што асноўны колер "Воршы" — блакітны/сіні, а чорны і белы ідуць потым.