Сустрэча адбудзецца на гарадскім стадыёне Воршы 3 чэрвеня а 17-й гадзіне. Летась «Шахцёр» двойчы перамог сіне-белых з непрыстойным лікам. Спачатку ў Воршы 9:1, затым у Петрыкаве 6:0. Але цяпер усё змянілася, і сёлета «Шахцёр» набраў толькі 4 пункты, а «Ворша» 7. Абедзьве каманды вступаюць слаба, і ўсё ж аршанцы ўпершыню за гэты сезон будуць расцэньвацца як фаварыты паядынку.
Напярэдадні «Ворша» нечакана саступіла «Івацэвічам» і выбыла з Кубку Беларусі. Гэта яшчэ адна прычына, чаму каманда Ігара Чумачэнкі мусіць перамагаць у суботу.