У школьным аздараўленчым лагеры «Вясёлая сямейка» на базе сярэдняй школы № 9 прайшлі дэбаты «Інтэрнэт. За і супраць». Фатаздымкі ў сябе на старонцы апублікавала сама школа. Дэбаты адбыліся пад эгідай БРПА.
Застаецца невядомым, да чаго, ладзячы такія дэбаты, рыхтуюць дзяцей. Гэта выглядае вельмі падазроным у краіне, дзе за меркаванне ў інтэрнэце штодня арыштоўваюць людзей. Людзі абураюцца ў інтэрнэце ўсё большай «палітызацыяй» дзяцей, але з улікам усё мацнейшай вэб-цэнзурай у Беларусі, можна меркаваць, што вялікая колькасць людзей проста не выказвае сваёй думкі адкрыта, каб пазбегнуць пераследу.
Што вы думаеце пра такія дэбаты, ці патрэбныя яны? Магчыма, наша рэдакцыя «перагінае палку» і дарэмна лічыць такія сустрэчы нагодай для хвалявання за будучыню дзяцей? Напішыце нам.