09:00

-1

6 м/с

1000 гПа

12:00

+0

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

7 м/с

999 гПа

18:00

-0

6 м/с

998 гПа

21:00

-0

6 м/с

998 гПа

Орша, Спорт

Кавальчук пра Гульні СНД

27.06.2023 09:40

1155 просмотров, 0 комментариев

Міністр спорту Беларусі — пра спаборніцтвы, якія пройдуць і ў Воршы.

У інтэрв’ю дзяржаўным СМІ міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук расказаў пра працяг падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі ІІ Гульняў Садружнасці незалежных дзяржаў. Ён адзначыў, што арганізатары змянілі фармат правядзення змаганняў, словы Кавальчука прыводзіць БелТА.

«Мы змянілі фармат правядзення Гульняў. Першыя Гульні праходзілі ў Казані, у адным горадзе. У нас прадстаўніцтва значна большае — 11 гарадоў: Менск, Берасце, Горадня, Віцебск, Ворша, Магілёў, Гомель, Жлобін, Салігорск, Барысаў, Маладзечна. У нас вельмі шырокая геаграфія правядзення гэтага мерапрыемства», — падкрэсліў міністр.

Падчас інтэрв'ю, якое чыноўнік даваў на сталічным стадыёне «Дынама», раптоўна ўключылася сістэма паліву травы, і намачыла Кавальчука.

Сяргей Кавальчук расказаў, што ўсе 20 відаў спорту вызначаліся калегіяльным спосабам прадстаўнікамі краін СНД. У пералік пэўных для Гульняў відаў увайшлі і экзатычныя для Беларусі пляжны футбол і пляжны валейбол.

«У нас няма мораў, але мы правядзем спаборніцтвы і па пляжным футболе, і па пляжным валейболе. Мы развіваем і гэтыя віды спорту. У Берасці мы будзем праводзіць спаборніцтвы па плаванні і гандболе, у Гародні — цяжкую атлетыку і хакей на траве, у Віцебску — тайскі бокс, у Воршы — бокс, у Магілёве — каратэ і стральбу з лука, у Гомелі — дзюдо, у Жлобіне — самба, у Маладзечне — пляжны валейбол, у Барысаве — міні-футбол, у Салігорску — вольнае, грэка-рымскае і жаночае дужанне, а ў Менску пройдуць спаборніцтвы па дзевяці відах спорту. Запрашаем усіх у нашу краіну, каб паўдзельнічаць і атрымаць асалоду ад культуры, звычаяў, традыцый, прыроды нашай краіны, а самае галоўнае — нашай адкрытасці і гасціннасці», — дадаў Кавальчук.

У Беларусі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць прэс-тур замежных журналістаў напярэдадні ІІ Гульняў краін СНД. У прэс-туры ўдзельнічаюць 14 журналістаў з Расеі, Кітая, Азербайджана і Кыргызстана.

Засталося загадкай, чаму Кавальчук назваў пляжны футбол «экзатычным» відам для Беларусі. У гэтым відзе спорту зборная Беларусі на працягу многіх гадоў была адным з лідэраў у Еўропе, а яе выступленні ацэньвалі ў розных краінах кантыненту. Адбывалася гэта ўсё да таго, як Кавальчук і яго падначаленыя не пачалі рэпрэсіі за выказванне палітычнай пазіцыі за новыя выбары і супраць фальсіфікацыі галасоў, а таксама збіцця мірных пратэстоўцаў на вуліцах беларускіх гарадоў. Ад таго часу спартовыя вынікі ў пляжным футболе, як, зрэшты, ува многіх іншых відах спорту, пайшлі долу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Кавальчук пра Гульні СНД

Міністр спорту Беларусі — пра спаборніцтвы, якія пройдуць і ў Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение