18 красавіка суд Лёзненскага раёна прызнаў дэпутата Юрыя Заблоцкага вінаватым атрыманне хабару, паўторна здзейсненае асобай, якая займае адказнае становішча. На падставе часткі 3 артыкула 430 КК яго прыгаварылі да пазбаўлення волі на 5 гадоў 6 месяцаў і штрафу ў 11 000 рублёў. Праўда, ён абіраўся ў Магілёўскай вобласці дэпутатам Бялыніцкага раённага савета дэпутатаў 27 і 28 скліканняў.
І гэта — адзіны рэальны прысуд, які скончыўся для дэпутата турмоў. Акрамя як на Лёзненшчыне, рэальных прысудаў больш не было, паведамляе «Віцебская вясна».
Усе астатнія абмежаваліся «хатнімі хіміямі» або умоўнымі тэрмінамі.
Агулам за першае паўгоддзе 2023 у Віцебскай вобласьці па крымінальных артыкулах асудзілі ўжо 7 дэпутатаў.
У Полацкім раёне адразу трох дэпутатаў сельскіх саветаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. Сярод крымінальных артыкулаў — «злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі», «хабар» і «махлярства».