3 ліпеня роўна 35 гадоў таму бараньскі «Тэмп» у спрэчцы за Кубак сезону саступіў бабруйскаму «Шынніку». У дождж у Барані «Тэмп» перамог 2:0, а ў Бабруйску саступіў з тым жа лікам. 11-метровыя лепей прабілі «шыннікі».
Якім быў склад «Тэмпу», хто забіваў і што пісала ў тыя часы пра матчы прэса, распавёў блог «Радыё Аршыца», дзе можна прачытаць поўны матэрыял.
Тыя матчы ў 1988-м былі апошнім буйным поспехам футболу на Аршаншчыне. Пасля каманды з нашага рэгіёну ўжо не былі настолькі блізкімі да заваявання трафею рэспубліканскага або нацыянальнага значэння.