Блог «Радыё Аршыца», які займаецца гісторыяй і статыстыкай аршанскага футболу, напісаў пра адметны юбілей з гісторыі адной з гарадскіх каманд. Размаова пра поспех аршанскага «Лакаматыву» ў далёкім 1953 годзе.
Роўна 70 гадоў таму, у 1953 годзе аршанскі «Лакаматыў» стаў уладальнікам Кубку Калінінскай чыгункі. Назву Калінін у савецкі час насіла Цвер, горад у Расеі.
У кубку гулялі чатыры каманды. Трафей аршанцам прынеслі перамогі над чыгуначнікамі Смаленску і Полацку і нічыя з Вязьмай.
Блог успомніў той поспех публікацыяй з аршанскай прэсы.