Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД пройдуць у 11 беларускіх гарадах, гэта Менск, Берасце, Гомель, Гародня, Віцебск, Магілёў, Барысаў, Жлобін, Маладзечна, Ворша і Салігорск. Наш горад прыме толькі спаборніцтвы ў боксе.
4 жніўня спартоўцы прыехалі ў наш горад, а ўжо 5 жніўня адбываюцца трэнаванні. Баксёрскія паядынкі чакае Лядовая арэна.
З 6 па 12 жніўня ўключна адбудуцца спаборніцтвы, прычым фіналы прызначаныя на 11 і 12 жніўня. А ўжо 13 жніўня атлеты пачнуць выязджаць з Воршы.
На Гульнях будуць прадстаўленыя 22 краіны: 9 з СНД і 14 іншых. За камплекты мэдалёў будуць змагацца каля 5 тысяч спартоўцаў у 20 відах спорту, пры гэтым Беларусь прадстаўляюць звыш 2 тысяч. Краіны-ўдзельніцы: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Егіпет, Іран, Куба, Ліван, ААЭ, Пакістан, Манголія, Бахрэйн, Малайзія, Кувейт, Аман, В’етнам і Венесуэла.
Замежныя заўзятары, якія маюць білеты на II Гульні краін СНД, могуць прыехаць у Беларусь без візы. Але ўжо цяпер шмат хто выказвае асцярогі, што заўзятараў з замежжа амаль не будзе — гульні не з’яўляюцца важнай часткай міжнароднага графіку, а ў шэрагу відаў выступяць маладзёвыя і юніёрскія каманды і атлеты. Вядома пра першыя факты прымусовага «згону» бюджэтнікаў на спаборніцтвы. З Воршы, зрэшты, такой інфармацыі пакуль не паступала.