00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Аўтобусы сарваныя

10.08.2023 09:44

897 просмотров, 0 комментариев

Гульні СНД прыносяць больш шкоды, чым карысці.

У Воршы, як паведамляў наш сайт раней, праходзяць ІІ Гульні СНД. Наш горад быў выбраны, як і яшчэ 10 беларускіх гарадоў, для правядзення спаборніцтваў. У сусветным вымярэнні спорту найвышэйшых дасягненняў турніры не маюць высокага значэння, пра іх ухвальна піша толькі дзяржаўная прапаганда. У большасці відаў спорту спаборніцтвы не з’яўляюцца высокарэйтынгавымі і не прыцягваюць увагу спартовых спецыялістаў. Па сутнасці, Гульні СНД гэта праверка рэзерваў, або практыка асноўным спартоўцам ва ўмовах міжнародных санкцый. Іх эфект на сусветны спорт ніяк не адчуваецца.

Затое вельмі адчуваецца транспартны эфект. Аўтобусны парк № 3 на сваім сайце папярэджваў пры магчымыя зрывы маршрутаў аўтобусаў.

Справа ў тым, што тэхнікі, як і кіроўцаў, у Воршы не так шмат, каб хапала яшчэ і на абслугоўванне ўдзельнікаў спаборніцтваў. Таму ўлады прынялі рашэнне — прыярытэт аддаюць прыезджым спартоўцам, а не аршанцам. Шэраг аўтобусаў задзейнічаны для абслугоўвання Гульняў СНД, і на маршруты многія з іх не выходзяць. Калі ў самім горадзе аўтобусы могуць замяніць марштурныя таксі і вялікай праблемы дабрацца з аднаго раёна ў другі няма, то на прыгарадных маршрутах адбываецца сапраўдны крызіс.

Orsha.eu атрымаў больш за дзясятак скаргаў ад людзей, якія карыстаюцца прыгараднымі аўтобусамі, каб даехаць у вёскі на Аршаншчыне, да сваякоў, па месцы пражывання, на лецішча і па іншых справах. Найчасцей аўтобусы проста не прыходзяць. Ускладняецца ўсё яшчэ тым, што зараз жнівень, пара ўраджаю, і людзі не могуць перавезці плады са сваіх садоў і гародаў, прадукты з крамаў на аўтобусах. Акрамя таго, больш за палову карыстальнікаў такіх маршрутаў — людзі пенсійнага веку.

Ускладненні на маршрутах магчымыя да 15 жніўня. Тады завершацца Гульні СНД, і аўтобусы зноў павінны пачаць ездзіць па звыклых маршрутах.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аўтобусы сарваныя

Гульні СНД прыносяць больш шкоды, чым карысці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение