У паўфінальным матчы аршанцы сустракаліся з віцебскім «Газавіком». Гульня адбывалася ў Барані. На жаль, наша каманда, якая выступае ў Другой лізе, прапусціла некалькі вострых атак і саступала ўжо 0:3 у той момант, калі здолела забіць сама.
У выніку аршанцы саступілі 1:3, цэлы матч праходзіў пад дажджом.
«Газавік» прайшоў у фінал, а «ФСК-Воршы» засталося змагацца ў Другой лізе рэспубліканскага чэмпіянату.