Аршанцы і магілёўцы ніколі не гулялі ўнічыю ў афіцыйных матчах. І вось такі момант настаў. «Ворша» прапусціла гол у першым тайме пасля няўдалай гульні ў абароне, але затым у другім тайме каманда сабралася. На 54-й хвіліне Мікіта Закрэўскі забіў ужо 6-ты гол у сезоне. Паўабаронца падхапіў мяч у цэнтры поля, прасунуўся наперад і стрэліў метраў з 20-ці.
Матч завяршыўся вынікам 1-1, і аршанцы засталіся на 14-м месцы.