Папярэдні тур «Ворша» прапускала праз тое, што матч з «Лідай» перанеслі на 30 жніўня. Цяпер жа, 20 жніўня, у суперніках блакітна-чорна-белых будзе «Арсенал» з Дзяржынску, які ўпэўнена лідзіруе ў турнірнай табліцы Першай лігі.
«Гульня першага кола ўвайшла ў гісторыю. Аршанцы вялі 3:0 і былі блізкія да сэнсацыі, аднак „Арсэнал“ у адказ забіў ажно чатыры разы і перамог», — так перад паядынкам піша блог «Радыё Аршыца». Ён жа прыводзіць статыстыку ранейшых афіцыйных гульняў аршанцаў з камандамі Дзяржынску (гістарычная назва Койданава).
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 20 жніўня. На Гарадскім стадыёне Воршы каманды пачнуць высвятляць адносіны а 18-й гадзіне.