34-гадовы індывідуальны прадпрымальнік перавозіў у сваім аўтамабілі160 літраў афарбаванай саляркі. Усталяваны факт выкрадання паліва.
Агулам, паводле статыстыкі міліцыі, у Віцебскай вобласці з пачатку ўборачнай кампаніі выявілі ўжо 11 тон скрадзенай саляркі. Крымінальныя справы па такіх фактах завялі ўжо ў 8 раёнах вобласці, у тым ліку Аршанскім.
Раней наш сайт пісаў пра талент трактарыста, які змайстраваў адмысловую канструкцыю для выкрадання паліва, а яшчэ і скардзіўся на яго пастаянную нястачу для працоўных патрэб.