Аршанцы ў гасцях сустракаліся з гомельскім «Лакаматывам». І на пачатку ўсё ішло не паводзе плану сіня-белых. Яны саступалі ў ліку 0:1 пасля першага тайму гульні. Але ўжо з самых першых хвілін другой паловы сустрэчы ўлегліся выпраўляць становішча.
Мікіта Бабчанок вельмі прыгожым ударам адправіў у «накдаўн» гомельскага брамніка. А за дваццаць хвілін да завяршэння паядынку паўабаронца абарончага плану нашай каманды Абдулазіз Лавал забіў пераможны мяч, лепей за ўсіх зарыентаваўшыся ў штрафной пляцоўцы.
Ёсць перамога 2:1!
Пазіцыя аршанцаў стане вядомай па заканчэнні туру.