Паводле сайту Banki24, сярэдні заробак па Віцебскай вобласці складае 1635 рублёў.
У Наваполацку заробак складае 2050 рублёў, і гэта максімум па вобласці. У Верхнядзвінскім раёне заробак складае 1552 рубля, у Аршанскім - 1538, у Полацкім - 1589, у Чашніцкім - 1637.
Такім чынам, калі праводзіць ацэнку паводле цяперашняга курсу, то сярэдні заробак на Аршаншчыне складае 615 даляраў ЗША. Аднак пра адноснасць гэтага паказніку для вымярэння рэальнага дабрабыту людзей раней ужо гаварылася не аднойчы.