Гэтая сустрэча паміж клубамі — юбілейная, 45-я. У папярэдніх 44 аршанцы святкавалі 19 перамог, 13 матчаў завяршыліся ўнічыю і ў 12 перамаглі гульцы «Баранавічаў».
Перад новым матчам становішча складаецца на карысць гасцей — «Баранавічы» ідуць на 5-м месцы, яшчэ маючы шанцы на павышэнне ў Найвышэйшую лігу. Аршанцы толькі 14-я. Аднак «Ворша» тым і славіцца, што ўмее перамагаць фаварытаў. Гульні паміж камандамі носяць прынцыповы характар, а свой першы матч блакітна-чорна-белыя і чырвона-сінія правялі больш за 70 гадоў таму, у далёкім 1952-м.
Блог «Радыё Аршыца» падрыхтаваў анонс гульні, успомніўшы падзеі матчу, які прайшоў у Воршы 50 гадоў таму. Адшукалася і памылка ў газетнай публікацыі, якую ўдалося выправіць, спраўдзіўшы іншыя крыніцы.
Новая сустрэча адбудзецца на Гарадскім стадыёне Воршы 3 верасня. Пачатак а 15-й гадзіне.