30 верасня футбольны клуб «Ворша» правядзе свой наступны матч у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд І лігі. Супернікам аршанцаў будзе «Маладзечна», якое ўдалося выгуляць у першым коле на ягоным полі з лікам 3:1. Той матч стаў юбілейным, 50-м у гісторыі супрацьстаяння двух клубаў. Цяпер адкрыецца другая паўсотня ў гэтым двубоі.
Матч адбудзецца на Гарадскім стадыёне Воршы і пачнецца а 17-й гадзіне.
Упершыню каманды згулялі паміж сабой яшчэ «за Сталіным», выгуляўшы адна ў адной у гасцях. Больш паспяховым у асабістых матчах з’яўляецца «Маладзечна». Падрабязную статыстыку прывёў блог «Радыё Аршыца», які адзначыў, што ў апошніх 8 вочных сустрэчах забівалі абодва супернікі.