У 26-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі футбольны клуб «Ворша» прымаў на сваім полі канкурэнтаў па табліцы з Маладзечны. На жаль, перамагчы не ўдалося. Аршанцы пацярпелі паразу 1:2. Гол на 39-й хвіліне ў блакітна-чорна-белых правёў нападнік Уладзіслаў Фядосаў. У першым тайме выдаленне было ў маладзечанцаў, што не перашокдзіла ім забіць пераможны гол з пенальці ў другім; у заключныя хвіліны з поля выдалілі абаронцу аршанцаў Іллю Удодава.
Паядынак скончыўся фіяска аршанцаў, і яны апусціліся на 12-ю пазіцыю ў табліцы.