У гульні на чужым полі аршанцы саступілі 1:2. Адзіны мяч, калі каманда ўжо саступала 0:2, забіў Расул Лафішаў. Мяч сапраўды прыгожа заляцеў у самую дзявятку брамы гаспадароў.
Аднак параза пагоршыла турнірнае становішча «мальцаў» — яшчэ нядаўна наша дружына займала 11-е месца, а цяпер займае толькі 13-ю пазыцыю.
Наступную сустрэчу аршанцы правядуць у родным горадзе супраць «Асіповічаў».