Старт VI юніёрскага чэмпіянату Беларусі прызначаны на 4-5 лістапада. Заяўкі на ўдзел падалі 14 каманд, якія на першым этапе будуць падзелены на дзве групы. Аршанскі «Вітэн» будзе гуляць у групе «А» з камандамі: «Барысаў-900», БЧ (Гомель), ВРЗ-БелДУТ (Гомель), «Сокал» (Барысаў), Сталіца (Менск), ЦКК (Сьветлагорск).
ГРУПу «Б» складуць: БНТУ-Дынама (Менск), Дарожнік (Менск), Сталіца-2006 (Менск), УУС-Дынама-Юні (Гародня), Фартуна (Ліда), Школа футзалу (Пінск), Штурм (Менск).
У першым туры юныя аршанцы адправяцца ў Менск на сустрэчу са «Сталіцай».