У нядзелю раніцай у аграгарадку Ларынаўка загарэўся дом. Сусед выклікаў МНС. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі целы траіх мужчын. Ім 42, 60 і 63 гады.
Устаноўлена, што загінуўшыя пражывалі разам і злоўжывалі спіртнымі напоямі. Відавочца сцвярджае, што перад узгараннем чуў моцны выбух.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання.
Па дадзеным факце Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэту праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.