У 30-м туры аршанскія футбалісты адправіліся ў Гомель на матч з «Паперпрамам». Гульня спачатку складвалася для аршанцаў найлепшым чынам. Яны вялі 2:0 пасля двух трапных стрэлаў нападніка Уладзіслава Фядосава на 25-й і 42-й хвілінах. У другім тайме гульцы «Папепраму» пасля двух выдаленняў засталіся ўдзевяцёх.
Дзіўна, але пры гэтым гаспадарская каманда стала дзейнічаць яшчэ лепей, а дружына Ігара Чумачэнкі прыціснулася да сваёй брамы. І ў выніку страціла перамогу.
Спачатку «Паперпрам» забіў адзін гол, а ўжо ў кампенсаваныя арбітрам хвіліны — другі. Нічыя 2:2, як і ў першым коле.
Аршанцы толькі на 14-м месцы ў табліцы.