11 лістапада ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі чакаецца матч «Віцебск» — «Ворша». Гульня прынцыповых праціўнікаў, і аршанцы тут выглядаюць аўтсайдэрам. «Віцебск» змагаецца з магілёўскім «Дняпром» за другую пуцёўку ў Найвышэйшую лігу, бо першы прамы выхад у элітны дывізіён заваяваў «Арсенал» з Дзяржынску.
«Ворша» толькі на 14-м месцы, і наогул арпошнім часам каманда Ігара Чумачэнкі выступае так сабе. У папярэдніх 6 матчах на рахунку «сіня-белых» толькі 1 перамога пры 3 паразах. Але аршанцы заўсёды славіліся ўменнем гуляць з лідэрамі. Вельмі часта менавіта матчы з аршанцамі псавалі вядучым камандам настрой.
Новую сустрэчу, чарговае дэрбі, анансаваў блог аршанскіх заўзятараў «Радыё Аршыца». Матч адбудзецца 11 лістапада і пачнецца а 18-й гадзіне. На віцебскім стадыёне па вуліцы Люднікава.