У мінулым туры аршанцы ў гасцях перамаглі «Меркурый» 6:2, цяпер наперадзе спатканне з «Мінскам». З гэтага клуба ў міжсезоне ў Воршу пераехалі адразу трое гульцоў — Арцём Зуёнак, Сяргей Сініцкі і Сяргей Осцертах.
Пасля няўдалага старту «Вітэн» выпраўляецца, перамога ідзе за перамогай. Чакаюць яе ад каманды і ў матчы з такім няпростым супернікам, як «Мінск». На гэты момант у рэгулярным чэмпіянаце аршанцы займаюць 2-ю пазіцыю, саступаючы 4 пункты «Сталіцы». А «Мінск» ідзе на 4-й пазіцыі, маючы таксама 15 пунктаў, як і «чырвона-чорныя».
Матч пройдзе ў нядзелю, 12 лістапада, а 16-й гадзіне ў аршанскім спартовым комплексе «Алімпіец» па вуліцы Тараса Шаўчэнкі.