На сваім полі «Ворша» правяла заключны дамашні матч футбольнага сезону. Матч пачаўся для каманды вельмі паспяхова — Вадзім Бальбух з пенальці і Мікіта Закрэўскі забілі хуткія галы, ужо на 17-й хвіліне «сіня-белыя» павялі 2:0.
Аднак у другой палове першага тайму адбыўся надлом, і аршанцы за 12 хвілін прапусьцілі чатыры галы. у другім тайме ў браму аршанцаў заляцеў яшчэ адзін мяч.
«Ворша» саступае «Жодзіну-Паўднёваму» 2:5, прычым два галы забіў экс-паўабаронца «Воршы» Марат Калінчанка ў браму былога клубу.
Пасля гэтай паразы стала ясна за тур да фінішу, што сёлета «Ворша» ў кожным выпадку завершыць чэмпіянат на 14-й пазіцыі, у незалежнасці ад матчу з «Нівай» з Дозбізна ў апошнім туры.