Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. У чарговым туры «Вітэн» на сваёй пляцоўцы паказальна расправіўся з «Барысавам-900», чым адказаў усім крытыкам і яшчэ больш умацаваўся ўверсе табліцы. «Энергетыкі» перамаглі барысаўчан з лікам 10:5.
Адразу 4 мячы ў паядынку правёў Уладзімір Разуванаў, па 2 мячы на рахунку Рабыкі і Зуёнка. Таксама забівалі Балдзін і Батурын.
Цяпер «Вітэн» на 2-м месцы ў рэгулярным чэмпіянаце, у чырвона-чорных 21 пункт, як і ў гомельскага ВРЗ. А на першым радку — менская «Сталіца», якая мае 25 пунктаў.