У краіне рыхтуецца правядзенне новых выбараў у так званы «парламент» — Палату прадстаўнікоў. «Адзіны дзень галасавання» прызначаны на 25 лютага 2024 году.
Паводле рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК), вылучэнне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій мусіць адбыцца да 5 снежня. Самі ж камісіі трэба ўтварыць не пазней за 11 снежня.
Стварыць участкі для галасавання трэба не пазней чым 10 студзеня 2024 году, а участковыя камісіі — не пазней за 25 студзеня.
На Аршаншчыне будуць дзве выбарчыя акругі, што зацверджана рашэннем Ігара Карпенкі, старшыні ЦВК.