Заўзятары футбольнага клубу «Ворша» пачалі традыцыйнае галасаванне «Стартавец году», якое вызначыць найлепшага гульца блакітна-чорна-белых у бягучым чэмпіянаце. Пераможца будзе вызначаны простай большасцю галасоў у панядзелак пасля матчу з «Нівай» (Доўбізна), які завершыць для аршанцаў сёлетняе першынство.
Найлепшага гульца каманды аршанскія заўзятары традыцыйна вызначаюць ужо ў 13-ты раз. Летась ім быў Уладзіслаў Кабачэўскі.
Прагаласаваць можна па спасылцы, і толькі за аднаго футбаліста.