25 лістапада на сваёй пляцоўцы — на паркеце спартовага комплексу «Алімпіец» аршанскі «Вітэн» у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сустрэнецца з менскім «Дарожнікам». Пачатак матчу прызначаны на 15-ю гадзіну, квіткі можна набыць у касе перад пачаткам сустрэчы.
На гэты момант «Вітэн» з 21 пунктам займае 2-е месца ў табліцы рэгулярнага чэмпіянату, адстаючы на 4 пункты ад «Сталіцы». Што тычыцца «Дарожніка», то чырвона-зялёныя набралі толькі 8 пунктаў і ідуць на 9-й пазіцыі сярод 12 каманд. Для аршанцаў і менчукоў матч на «Алімпійцы» стане 10-м у гэтым першынстве.