Паўабаронцу Мікіту Закрэўскага заўзятары «Воршы» прызналі найлепшым гульцом сезону. Ён набраў 36% галасоў. Гулец прызнаны найлепшым у сваім першым жа сезоне за каманду.
Другое месца заняў капітан аршанцаў Вадзім Бальбух, які набраў 28%, замкнуў тройку Арцём Антонаў, у якога 12%.
Таксама заўзятары ў сваім блогу апублікавалі ўсіх лаўрэатаў «Стартаўца году» за ўсе папярэднія сезоны.