У цэнтральным паядынку чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустракаўся з менскай «Сталіцай». Ужо на 6-й хвіліне Маргар’ян адкрыў лік і вывеў «энергетыкаў» наперад. Неўзабаве, аднак, галы пасылаліся ўжо ў браму Змыслі. Ужо да 18-й хвіліны аршанцы саступалі 1:3. Але на 20-й Батурын забіў са штрафнога, і лік скараціўся да 2:3.
У другім тайме на 28-й хвіліне Рабыка зраўняў лік з перадачы Себіскверадзэ, а на 36-й хвіліне ўжо сам Себіскверадзэ забіў з 10-метровага за парушэнне супраць Балдзіна.
Перамога «Вітэна» ў важным матчы 4:3!
«Сталіца» засталася лідэрам, маючы 28 пунктаў, але яе перавага над «Вітэнам» «усохла» да 1 пункту. Таксама, як і «Вітэн», 27 пунктаў мае гомельскі ВРЗ.